Комацу Саке - Смерць Бiкунi (На Белорусском Языке)



Сакё Камацу
Смерць Бiкунi
Пераклала Iрэна Дабрыян
1
Цяжкiя свiнцовыя хмары сцерлi з неба сiнь, апусцiлiся нiзка-нiзка над
пачарнелым ледзяным морам, i здавалася, што на свеце нiчога няма, апрача гэтых
хмар i вострага, як лязо кiнжала, ветру, якi ўзнiкаў з безданi i рваў
чалавечую плоць. Вецер шалеў, гнаў з мора пырскi, застылыя ў ледзяны шрот,
уздымаў з зямлi халодны калючы пясок. Хмары раслi i шырылiся, клубiлiся,
залiвалi гарызонт чарнатою. Грукат хваль i выццё ветру, заглушаючы адно
аднаго, прадвяшчалi блiзкую снежную буру.
Па гэтым сумным свеце, дзе жылi i варагавалi толькi тры колеры, народжаныя
холадам, - белы, чорны i шэры, павольна рухалася адзiнокая маленькая фiгурка,
такая ж чорна-белая, як i ўсё навакольнае. Дзоры, абутыя на боса, пакiдалi
ледзь прыкметныя сляды на прыбярэжным пяску, а хвалi, прагныя i шпаркiя,
злiзвалi iх доўгiм языком i, ашчэрыўшы белапенныя зубы, таропка адбягалi
назад. Мора i вецер ганялiся за дарожнiкам, яны з радасцю паглынулi б яго,
падралi б на шматкi, развеялi б яго прах, але ён смела iшоў далей i далей
уздоўж крывога выгiну пясчанага берага, аддаючы на волю стыхiй толькi чорнае
кiмано, у якога матлялася крыссе, i берагi белай тканiны, якая прыкрывала
галаву. I раптам, разрываючы заслону белага снегу i шэрага туману, удалечынi
паказалiся чорныя ценi. Было iх шмат. Яны выходзiлi адзiн за адным з iмжы i
рухалiся насустрач дарожнiку. I вось на сярэдзiне выгiну ценi i адзiнокi
дарожнiк сустрэлiся.
Тыя, што ўзнiклi з iмжы i iшлi цяпер ланцужком, былi моцныя i дужыя людзi.
Але неадольная стома сагнула iм спiны. Хада ў iх была цяжкая, ногi глыбока
загрузалi ў пяску. Здалёк яны здавалiся воiнамi, закаванымi ў цёмныя панцыры,
а зблiзку панцыры аказалiся звычайным адзеннем вандроўных манахаў: башлыкi,
грубыя рынкенаўскiя расы. У руках кашы з святымi сутрамi i акаваныя жалезам
посахi пiлiгрымаў. Твары, пацямнелыя ад нягод i холаду, папялiста-шэрыя, з
абведзенымi чорнымi кругамi вачыма, не неслi на сабе адбiтка мiласэрнасцi
гасподняй. Яны павольна iшлi наперад, моцна абапiраючыся на посахi, а ўчэпiсты
пясок раз-пораз хапаў iх за ногi, быццам не хацеў пускаць далей.
Адзiнокi дарожнiк, параўняўшыся з вандроўнiкамi, злёгку пакланiўся i хацеў
iсцi сваёй дарогаю. На тварах манахаў адбiлася разгубленасць, потым
здзiўленне. Яны адказалi на паклон, i вялiзны, як вежа, дзяцюк, што iшоў
наперадзе, сказаў гучным голасам:
- Дазволь пагаварыць з табой!..
- Калi ласка...
Голас прагучаў сярэбраным званочкам. Вецер наляцеў з мора i адкiнуў з iлба
дарожнiка канцы белага пакрывала.
З-пад белага шоўку, якi трапятаў, на манахаў глядзела жанчына. Маладая,
гадоў дваццацi, не болей. Холад распiсаў пяшчотна-ружовымi фарбамi яе
па-дзявочы гладкiя шчокi. Вочы былi ясныя, як у дзiцяцi.
Яны глядзелi на жанчыну разявiўшы рот.
- Наша дарога была доўгая i цяжкая. Сама блiзкую завалiла абвалам, i
давялося iсцi ў абход, па бездарожжы. Тутэйшых мясцiн мы не ведаем. Цi не
скажаш ты, сястра, ёсць тут дзе-небудзь паблiзу сяло або хоць бы адзiнокая
хацiна, каб нам схавацца на ноч ад непагадзi?.. - Манах гаварыў вельмi
пачцiва, стараючыся прыцiшыць свой гучны голас. - Ужо вечарэе. Скора на зямлю
ляжа начная iмжа. Цi паспеем мы дабрацца да жытла?
- Бедныя, як жа вы, мусiць, натамiлiся! - У сярэбраным голасе прагучала
спагада. - Але хутка канец вашым пакутам. Бачыце вунь той мыс? За iм рыбачы
пасёлак. А калi пойдзеце да гор, там прыкладна праз два з паловай ры будзе
будысцкi храм.
- Дзякуй, сястра



Содержание раздела